Андрэй Хадановіч - “Плакалі, знаем!“

Хлопчык трох гадоў крочыць побач з маці, а потым як зваліцца, як трахнецца аб асфальт! Каленка разбітая ў кроў, але не плача, трохгадовыя мужчыны не плачуць, падымаецца, атрасаецца і незалежным тонам прамаўляе: “Ледзь не ўпаў!” Хлопчык чатырох гадоў ляжыць на аперацыйным стале і вось-вось заплача, бо які ён ужо мужчына, калі цёця доктар корпаецца чымсьці жалезным яму ў пісі, дзякуй, хоць бацькоў не пусцілі. Хлопчык пяці гадоў дачакаўся смачнай перадачы у свой загарадны туберкулёзны санаторый, і на радасцях з’еў яе ўсю, вось толькі памыліўся шафаю, а потым дзяўчынка нешта шукала ў ёй, нічога не знайшла й заплакала, і хлопчык з ёй за кампанію, бо хрэн з імі, з апельсінамі, у санаторыі каранцін і бацькоў зноў не пусцілі, вунь яны там, за акном, машуць яму рукамі, покуль ён жарэ чужую перадачу... Бацька трохмесячнай дачкі па дарозе ў лазерную клініку падслухоўвае размову. Хлопчык трох гадоў крочыць побач з маці. “Мама, а ведаеш, ты таксама памрэш!” “Што ты такое вярзеш?! Ты што, хочаш, каб твая мама па
Back to Top