Мітынг і «жывы ланцуг» супраць інтэграцыі з Расеяй
Супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй пратэставалі 29 сьнежня ў Менску. Каля 120 чалавек ўзялі ўдзел у мітынгу на Кастрыніцкай плошчы і шэсьці на плошчу Незалежнасьці. На гэтую акцыю заклікаў сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, які цяпер за кратамі.
Праз гадзіну пасьля сканчэньня першай акцыі людзі пашыхтаваліся ў «жывы ланцуг» на праспэкце Незалежнасьці. «Жывы ланцуг» супраць інтэграцыі з Расеяй стаяў каля паўгадзіны.
Радыё Свабода