NEW! Solidarity Concert ’Live Long Belarus’ / Канцэрт «Жыве Беларусь!“ #StandwithBelarus

Support Belarusian Artists / Падтрымаць беларускіх артыстаў - Belarusian Culture Solidarity Foundation - Канцэрт “Жыве Беларусь!“ - гэта падборка кліпаў на песні пратэсту і салідарнасці аўтарства вядомых беларускіх выканаўцаў. Гэта тыя самыя песні, якія апошнія паўгады спявала ўся Беларусь — і працягвае спяваць дагэтуль: на акцыях пратэсту, дваравых сустрэчах, на кухнях і нават у турмах. Усе артысты, творы якіх прагучаць на канцэрце, дапамагалі нам змагацца за дэмакратычныя перамены: выказваліся ў медыя, выступалі на мітынгах і дваравых сустрэчах. Частка з іх паспела пабываць у турме, частка — была вымушана з’ехаць з краіны. Але іх песні сталі сімвалам змагання за нашу свабоду.
Back to Top