Гістарычныя помнікі ў добрыя рукі ()

Адразу два будынкі дарэвалюцыйнай забудовы прададзены з аўкцыёнаў у Віцебску. Найбольшую цікавасць у пакупнікоў выклікаў двухпавярховы будынак непадалёк ад парка Пераможцаў у самым цэнтры Віцебска. Гісторыка-культурная каштоўнасць, частка «Забудовы вуліцы Калініна». На яго прэтэндавалі адразу 5 патэнцыйных уласнікаў. Пераможца аўкцыёну плануе размясціць тут офіс турыстычнай кампаніі. Другое жыццё ў хуткім часе чакае і знакаміты «Клуб лётчыкаў» -- дом па праспекце Чарняхоўскага. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top