ЗАКІНУТАЯ БЕЛАРУСЬ - 1. ДЕТСКИЕ ЛАГЕРЯ ПОД МИНСКОМ

«Закінутая Беларусь» — гэта праект пра помнікі архітэктуры, якія чамусьці апынуліся нікому не патрэбныя. Гістарычныя сядзібы, замкі, докі часоў вайны і пахавальні… Амаль усе яны знаходзяцца на балансе розных дзяржаўных і камерцыйных устаноў. Але іх стан усё адно вельмі сумны. Адпраўляйцеся ў падарожжа разам з намі! Першы выпуск прысвечаны закінутым дзіцячым лагерам непадалёк ад Мінска. Заедзем у «Кіравец», «Дзяржынец» і «Дружны». Знойдзем пажоўклыя сценгазеты з Леніным і горы савецкай мэблі. Куды нам адправіцца ў наступны раз? Мы будзем радыя, калі вы падкажаце: можа менавіта побач з вашым домам і лецішчам ёсць незвычайны аб’ект, пра які вы хочаце расказаць? Пакідайце каментары ці пішыце нам у сацыяльныя сеткі.
Back to Top