Бортнікі Убарцкага Палесся / Серыя 1 / Дынастыя Бартнікоў з вёскі Дзяржынск (Радзілавічы)

Каб пачаць наша падарожжа ў свет традыцыйнага бортніцтва і пазнаёміцца з бортнікамі Убарцкага Палесся, неабходна вярнуцца ў мінулае... хаця б на 100 гадоў. Першая серыя змяшчае цудоўныя архіўныя відэа пра бортнікаў беларускай зямлі, а таксама распавядае пра паважаную дынастыю “Бартнікоў“ вёскі Дзяржынск (Радзілавічы). 0:00 Некалькі слоў пра экспедыцыйную каманду 0:26 Першы вядомы архіўны запіс (1939 год) бортніка з-пад Беркштаў 4:55 Пятро Бабовіч (дынастыя Бартнікоў) 5:42 Калі глядзіш пчолы - то трэба крэпкае сэрца 7:37 Ето называецца жэнь 9:00 Восень на Палессі 10:23 Мянушка Бартнік (дзед мэду не еў...) 10:52 З роду Бартнікоў (Уладзімір Лукашэвіч) 11:58 З роду Бартнікоў (Рыгор Бабовіч) 12:35 Тры пакаленні Бартнікоў глядзяць пчол Крыніцы: Bartnictwo (бортнік Гарадзенскай пушчы, Ёзаф Мілінкевіч) Фільм “Восень на Палессі“ (Рэжысёр: Рэгіна Гамзовіч) Экспедыцыйныя запісы 2017 года (Удзельнікі: Іван Осіпаў, Рэгіна Гамзовіч) Мантаж відэа і гука: @mstislavl (Дзяніс Касцюкевіч)
Back to Top