Усё пра таемны свет бортнікаў у Беларусі | Mistery world of tree-beekepers in Belarus

Убарць, як кажуць бортнікі, мядовая рака. Менавіта на Убарцкім Палессі да сёння захаваўся ўнікальны лясны промысел – бортніцтва. А мясцовыя бортнікі валодаюць таемнымі практыкамі догляду пчол. «Бортніцтва – гэта гісторыя самога чалавека, яго стасункаў з прыродай, з жывым светам», – распавядае эканаміст з-пад Менску Іван Восіпаў, які захапіўся старадаўнім майстэрствам. Лясному бортніцтву яго навучаюць спадчынныя бортнікі Убарцкага Палесся – Васіль і Міхаіл. Дзядзька Васіль сціплы паляшук, які ніколі сам не пахваліцца, што мае некалькі дзясяткаў (а можа і сотню) борцяў у тутэйшым лесе. Дзядзька Міхаіл вельмі адкрыты і спрытны, гатовы ўсё распавесці і паказаць. Абодва палешука даглядаюць пчол і здабываюць мёд выключна дзедаўскімі метадамі. Чым бортніцтва адрозніваецца ад пчалярства? Што самае цікавае для бортнікаў, і што іх цешыць найбольш – у рэпартажы з Палесся з цыклу «Без рэтушы». Аўтарка і рэжысёрка: Марыя Булавінская Аператары: Марыя Булавінская, Дзмітры Нячаеў, Наталля Нячае
Back to Top