Алесь Наркевіч: “Сьнега першага птушынкі“, выконвае аўтар

Сьнега першага птушынкі Зноў садзяцца на зямлю. Ахінаюць, абжываюць Скруху голую маю. Зьніклі восені сьцяжынкі. Белы аркуш. Новы шлях. Як жывеш, мая дзяўчынка? Як жывеш, душа мая? Што для феі-прыгажуні Пажадаць у новы год? Хай жа ён ня будзе сумны – А поўны радасных турбот. Неба чыстага і сонца, Вачэй добрых, лёгкіх душ... І яшчэ – хай лёс бясконца Дорыць сьвятам рдзяных руж. аўтар роліка - Т. Грачанікава
Back to Top