Re1ikt - Zrušany Sviet

Здымкі роліку адбыліся на тэрыторыі аднаго з складоў на ўскрайку Менску. «Па сюжэце мы граем у ангары, у якім прарастаюць дрэвы. Тут няма сонечнага сьвятла, але з дапамогаю музычнай энэргетыкі і добрых думак жыцьцё адраджаецца і квітнее», — распавядае Зьміцер Наркевіч, бас-гітарыст гурта. Рэжысэрам роліку стаў Алесь Дземідзенка, лідэр і бубнач гурта. «Ведаю, што шмат хто лічыць нас містычнымі, магічнымі ды шаманскімі, якія ў цемры нешта варожаць, — кажа Алесь. — Дык вось кліпам „Зрушаны сьвет“ мы хочам прадэманстраваць свой пазытыўна/драйвовы/рокавы складнік. А таксама паказаць, што нават у месцы, дзе няма сонца ўнутраная станоўчая энэргія здольная ствараць сьвятло». Папярэдні ролік гурта на акустычную вэрсію песьні «Чаго ты, лося» дасягнуў посьпеху ў мінулым сэзоне на і перамог у мэгатуры 2014/2015. «Кліпы трэба здымаць. Гэта візуальны складнік гурта, музыкі, што мы граем. Відэа гарманічна дапаўняе тое, што мы выказваем праз музыку, — упэўненыя стваральнікі «Зрушанага сьвету». — Новыя кліпы а
Back to Top