Ад гарэлкі розум мелкі. Чарка ды шкварка | Беларускія прымаўкі пра гарэлку – Ладны пераклад
Падпісвайцеся на наш сайт, саціяльныя сеткі і Telegram:
►
►
►
►
►
З дапамогай відэаблога “Ладны пераклад“ мы вучымся думаць па-беларуску, вучымся гаварыць па беларуску і вучым мову, каб перакладаць на беларускую без калькавання.
Мы з вамі гаварылі пра сэкс ды эротыку, дык самы час – і пра гарэлку пагутарыць. Бо адно з другім часта побач ідуць. А беларускі фальклёр на гэты конт многа што сказаць здатны! І сёння паслухаем беларускія прымаўкі пра гарэлку.
Ну, калі меру ведаць, то і гарэлка на карысць. Асабліва з гэтым каранавірусам – яна яшчэ і кроў разганяе, на прыгоды штурхае. На падпітку ж і смялейшы робішся, і нейкі нават разумнейшы.
А яшчэ гарэлка так язык развяжа, што потым і не завяжаш. Тады па-руску кажуць:
— Что у трезвого на уме – у пьяного на языке”.
А па-нашаму так:
— У п’янага язык доўгі, а розум кароткі.
— Ад гарэлкі розум мелкі.
— Што цвярозы мысліць, п’яны ск