11 красавіка 1995, дэпутаты БНФ аб’яўляюць галадоўку

Роўна 23 гады таму 19 дэпутатаў ад Апазыцыі БНФ (Партыя БНФ) абвесьцілі галадоўку ў Авальнай залі з пратэстам супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні бел-чырвона-белага-сьцяга і герба «Пагоня» у якасьці дзяржаўных сымбаляў, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Сяргей Чырык здымаў гэта на відэа. У ноч з 11 на 12 красавіка дэпутаты былі зьбітыя людзьмі ў чорных масках і выкінутыя з парлямэнту. Адбыўся сілавы пераварот. У апэрацыі бралі ўдзел больш як 600 байцоў і афіцэраў. «Як нам пазьней стала вядома, сярод варыянтаў гэтай апэрацыі разглядаўся і такі: пусьціць усыпляльны газ, накідаць побач з намі бутэлек з-пад гарэлкі ды рознага сьмецьця, зьняць ўсё гэта на відэа, а на наступны дзень паказаць па БТ», — расказвае дэпутат Сяргей Навумчык.
Back to Top