Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня»

Гімн аб’ядноўвае нацыю, а яшчэ больш яе аб’ядноўвае супольны спеў гэтага гімна. Падзеі апошніх выхадных у Вільні паказалі, што беларусы ўмеюць аб’ядноўвацца і шанаваць сваіх герояў і сваю спадчыну. Цяпер жа хочацца, каб да спеваў «Пагоні» далучылася як мага больш людзей: на святах і ўрачыстасцях, дома і з сябрамі. Спявайце — няхай кожны пачуе наш агульны спеў. Гэты гімн мае вольныя аўтарскія правы і належыць усім беларусам, таму выкладзены для свабоднага спампоўвання і распаўсюду. Мы апублікавалі на нашым сайце адмысловае лірык-відэа, ноты ў версіях для хора ды фартэпіяна і для хора з акордамі для гітары, якія дазволяць самастойна граць гімн, вучыць словы і спяваць яго ў розных фарматах: #гімнбеларусі
Back to Top