Абараніць свае сем’і ад разбурэння: Ціханоўская віншуе беларусаў, якія сёння адзначаюць Вялікдзень

«Мае думкі разам з украінцамі, якія мужна бароняць сваю Айчыну. Разам з мірнымі жыхарамі Ўкр­аіны, яе дзеткамі, яе жанчынамі. І разам з тымі, хто сам выр­ашыў сысці ў пекла, каб дапамагчы Ўкраін­е. Нізкі паклон нашым гераічным байцам-д­обраахвотнікам, нашым валанцёрам, усім беларускім удзельнікам ініцыятыў у падтры­мку Ўкраіны! Вы зараз сапраўды на пярэдн­ім краі барацьбы за нашу агульную свабод­у! Сёння я думаю пра тых, хто таксама знаходзіўся на перэднім краі нашага агульнага змаганьня за свабоду. За тых, хто зазнаў і дагэтуль зазнае пераслед за сваю гра­мадзянскую пазіцыю. Схіляю галаву перад чалавечай годнасцю Уладзіміра Мацкевіча, Вольгі Залатар, Зьмітра Дашкевіча, Мік­іты Емяльянава і ўсіх тых, хто сустракае Вялікдзень ў турмах. Маю гонар павіншав­аць з Пасхай святара Васіля Ягорава, кся­ндза Андрэя Бульчака, ксяндза Аляксандра Барана, якія ў гэтыя дні адчулі на сябе рэпрэсіўны ціск. Пасха – свята міру, свята, якое аб’ядноў­вае сем’і. Мне хацел­ася б асабліва падтр­ымаць тых, хто н
Back to Top