“Мова 404”: як выжывае ў Беларусі беларуская мова? | Как выживает в Беларуси белорусский язык?

Актывісты і мовазнаўцы даўно звяртаюць увагу беларускага грамадства на тое, што ў нашай краіне адбываецца дыскрымінацыя па прыкмеце мовы. Што па-беларуску ў Беларусі немагчыма атрымаць адукацыю, заключыць дамову і нават набыць воцат у краме. А як сёння, то ў Беларусі за беларускую мову могуць зняважыць, абразіць і нават збіць. Менавіта пра гэта новая кніга Аліны Нагорнай “Мова 404”. Што падштурхнула яе да напісанне кнігі пра стан беларускай мовы ў Беларусі? Ці толькі негатыўныя прыклады стаўлення да беларускай мовы сабраныя ў кнізе? Ці ёсць магчымасць у беларускамоўнага абараніць сваю мову? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аўтарка кнігі “Мова 404” і прадстаўніца ініцыятывы “Умовы для мовы“ Аліна Нагорная. Нашы суполкі ў сацсетках. Падпішыцеся! ТГ: FB: ВК: ОК: Instagram:
Back to Top