20 студзеня ў раённым доме культуры адзначылі Дзень ратавальніка.

Дзень ратавальніка - гэта свята тых, хто ў любую пару года, надвор’е і час сутак гатовы рызыкаваць уласным жыццём, устаючы на шляху бушуючых стыхій. Яно было заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года, а датай свята выбралі 19 студзеня. Віншаванні ў гонар прафесійнага свята прымалі і шклоўскія прадстаўнікі гэтай высакароднай і патрэбнай прафесіі. У раённым Доме культуры ў пятніцу, 20 студзеня, былі арганізаваны іх ўрачыстае ўшанаванне і святочны канцэрт, падрыхтаваны салістамі РДК і творчым калектывам РАНС.
Back to Top