“Сцежкамі…“ Міхася Зарэцкага. Да 120-годдзя з дня нараджэння

18 лістапада 2021 г. а 11-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца Круглы стол «”Сцежкамі…” Міхася Зарэцкага: да 120-годдзя з дня нараджэння». Сёлета 20 лістапада адзначаецца 120-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка, крытыка і перакладчыка Міхася Зарэцкага (1901–1937), які быў сапраўднай літаратурнай зоркай 1920-х гг. Творы Зарэцкага (Міхаіла Яўхімавіча Касянкова) карысталіся вялікім попытам чытачоў, кнігі выносілі з бібліятэк, выкрадалі з шафаў, а з некаторых выданняў нават вырывалі найбольш цікавыя старонкі. 27 студзеня 2021 г., напярэдадні юбілею пісьменніка, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі быў арганізаваны навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”: да 135-годдзя Змітрака Бядулі і 120-годдзя Міхася Зарэцкага, які рэалізоўваўся ў межах маштабнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”: да 100-годдзя літаб’яднання “Маладняк”. З відэазапісам таго пасяджэння можна азнаёміцца тут: Круглы
Back to Top