Калыханка з месячыкам 💥ПРЭМ’ЕРА 💥 VAL для Бэйбус!

Даражэнькія сябры, маленькія ды за іх адказныя! Мы вельмі моцна гэтага чакалі, рыхтаваліся і вось нарэшце можам падзяліцца з вамі! Запрашаем на прэм’еру Новай Калыханкі для Новай Беларусі! 25 студзеня 20:00 КАЛЫХАНКА З МЕСЯЧЫКАМ (цёплая песня на дабранач) ПРЭМ’ЕРА на канале #BAYBUS! Аўтар тэксту — пісьменнік, журналіст Кастусь Севярынец. Гэты верш Канстанцін Паўлавіч напісаў для сваёй тады яшчэ маленькай дачкі Ганны. Сёння вядомая даследчыца, Ганна Севярынец падзялілася гэтым сямейным скарбам з намі.
Back to Top