Паэт-манах Зніч (жывы голас !!!) чытае свае вершы.
Паэт Зніч – легенда і вялікая загадка беларускай культурнай прасторы. Хто ён? Пад імёнамі паслушніка Алега, інака Мікалая і манаха Іаана ён стаў адным з найбольш вядомых насельнікаў знакамітага Жыровіцкага манастыра. Сёння ён лічыцца найстарэйшым манахам у гэтым святым месцы, а можа – і ва ўсёй Беларусі. Пад імем Алег Бембель ён вядомы як сын слаўнага скульптара Андрэя Бембеля, музыкант, навуковец, антыкамуністычны дысідэнт, актывіст беларускага самвыдату. Пад псеўданімам Зніч ён вядомы ў творчым асяроддзі як незвычайны паэт, філосаф, публіцыст.
Насычаная выпрабаваннямі і паваротамі біяграфія Зніча дазволіла яму вырасці ў сапраўднага інтэлектуала, які з вышыні пройдзенага жыцця дзеліцца з намі сваёй мудрасцю. На яго памяці і перад яго вачыма прайшлі Другая сусветная вайна, камуністычнае змаганне з рэлігіяй, нацыянальнымі культурамі і мовамі, закрыццё і знішчэнне цэркваў і манастыроў, рэпрэсіі за іншадумства, якія непасрэдна закранулі і яго самога.
Фрагменты вершаў:
Па чым начамі сэрца баліць?
Па тым, што дом мой патрушчаны.
Няма дзе галавы прытуліць
ні Госпаду, ні беларушчыне...»
“Калі ты плоццю й душой не здароў,
І боль твой суняцца ня можа —
Успомні, што ёсць жыватворны ПАКРОЎ
ЖЫРОВІЦКАЙ МАЦІ БОЖАЙ...
Калі абяскрыльвае бедстваў цяжар
І скрусе гатовы скарыцца —
Ідзі і вазьмі сапраўды БОЖЫ ДАР
Жыровіцкай цуда-Крыніцы...
Калі не адбіцца ад духаў ліхіх
І з процьмы грахоў не адняцца —
Малітваў прасі невядомых святых
З сузор’я Жыровіцкіх Старцаў...
І сэрца тваё — легкакрылае йзноў,
Сусвет — трапяткі і прыгожы...
Бо вечна над ім Жыватворны Пакроў
ЖЫРОВІЦКАЙ МАЦІ БОЖАЙ“
===
Поэт Знич – легенда и загадка белорусского культурного пространства. Кто он? Под именами послушника Олега, инока Николая и монаха Иоанна он стал одним из наиболее известных насельников знаменитого Жировичского монастыря. Сегодня он считается старейшим монахом в этом святом месте, а может – и во всей Беларуси. Под именем Олег Бембель он известен как сын славного скульптора Андрея Бембеля, музыкант, ученый, антикоммунистический диссидент, активист белорусского самиздата. Под псевдонимом Знич он известен в творческой среде как глубокий поэт, философ, публицист.
Насыщенная испытаниями и поворотами биография Знича позволила ему стать интеллектуалом, который с высоты пройденной жизни делится с нами своей мудростью. На его памяти и перед его глазами прошли Вторая мировая война, коммунистическая борьба с религией, национальными культурами и языками, закрытие и уничтожение церквей и монастырей, репрессии за инакомыслие, которые непосредственно коснулись и его самого.
#Зніч #паэт #манах #зніч #Зьніч #Жыровічы #Жыровіцкі #зьніч #манастыр #паэт #паэт-манах #Знич #монах #Жировичи #Жировицкий #Жировичский #монастырь #жывыголас #галасы
2 views
204
49
1 year ago 00:10:44 2
Паэт-манах Зніч (жывы голас !!!) чытае свае вершы.