Выязное пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта

У панядзелак 6 сакавіка адбылося выязное пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло на базе ЗАТ «АСБ-Агра Гарадзец». Таксама ўдзельнікі выканкама наведалі іншыя сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна, дзе азнаёміліся з ходам іх падрыхтоўкі да веснова- палявых работ. Удзел у выязным пасяджэнні прынялі старшыня райвыканкама Васіль Віцюноў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда, а таксама кіраўнікі сельгас арганізацый, службаў і ўстаноў раёна.
Back to Top