СУМА жыцця мастака рэж. Андрэй Куціла, Беларусь, 2018 г. дакументальныя фільмы, Белсат DOC

Маладая беларуская мастачка стамілася ад руціны паўсядзённага жыцця. Марыя пакідае мужа ў Менску і зноў выпраўляецца ў Мацькову Руду ў Польшчы. Яна апынаецца ў казачным месцы, сярод некранутых балотаў. Там стары польскі мастак Анджэй Струміла жыве ў адзіноце ў сваім маёнтку. Штодня іхнае сяброўства і прыхільнасць растуць. Іх яднаюць супольная праца, шчырыя гутаркі і мастацтва. Так паўстае моцная сувязь паміж імі. Гармонію парушаюць пастаянныя званкі ад мужа мастачкі, які патрабуе, каб яна вярнулася дадому. Фестывалі: – IDFA Award for Best Mid-Length Documentary ў Амстэрдаме (2018 г.) – Silver Hobby-Horse у Кракаве (2019 г.) – Grand Prize у Пярну (2019 г.) – найлепшы дакументальны фільм Нацыянальнага конкурсу 26-га ММКФ “Лістапад“ (2019 г.) Дакументальны фільм “Сума“ жыцця мастака, рэж. Андрэй Куціла, Беларусь, 2018 г. 🎬 Падпішыся на дакументальныя фільмы Белсат Док: @belsat_doc Дасылайце нам
Back to Top