Глыбокае (ч.2) – Горад на два ваяводствы / Барон Мюнхгаўзэн у Глыбокім | Гісторыя без межаў

Сёння – працяг нашай вандроўкі па горадзе Глыбокае. Вы пабачыце Калону, ўсталяваную ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3-га мая 1791-га года, капліцу святога Іллі, што была пабудаваная напрыканцы 18-га стагоддзя, а таксама даведаецеся, што звязвае Глыбокае з такім славутым літаратурным персанажам, як барон Мюнхгаўзэн. Спасылка на ч. 1: Гісторыя кафедральнага сабора багатая і на іншыя цікавыя факты. Так, пад ім знаходзяцца глыбокія сутарэнні. Калісьці ў іх быў пахаваны сам яго фундатар Іосіф Корсак, але ў 19-ым стагоддзі, калі будынак адыйшоў да праваслаўнай царквы, яго рэшткі дасталі адтуль, а пасля іх недзе перапахавалі мясцовыя жыхары. Увогуле, лічыцца, што раней сутарэнні пад саборам вялі ў падземныя хады, якія на некалькі кіламетрам працягнуліся пад усім Глыбокім. Але на жаль пакуль што праверыць гэтае сцвярджэнне мы не маем магчымасці. Непадалёку ад храма размясціўся будынак колішняга кляштару кармелітаў. Пасля паўстання 1830-31-га гадоў у ім была камісія вайсковага суд
Back to Top