ПРАЎДА ХАТЫНІ і праўда Катыні, рэж. Янка Тур, Беларусь, 2008 г.

Хто і за што знішчыў беларускую вёску Хатынь? Што аб’ядноўвае Хатынь і Катынь, дзе ў 1940 годзе бальшавікі расстралялі тысячы польскіх афіцэраў? Праўдзівыя адказы на гэтыя пытанні ўпершыню дае гэты фільм. 22 сакавіка 1943 года група беларускіх партызанаў правяла акцыю недалёка вёскі Хатынь: з уласнай ініцыятывы, без узгаднення з камандаваннем. Пасля сняданку ў Хатыні партызаны выйшлі на трасу Лагойск – Плешчаніцы, дзе знішчылі лініі сувязі. Пасля чаго зарганізавалі засаду на рамонтную групу. Калі пабачылі на дарозе легкавую машыну, якая ехала разам з цяжкавіком, пачалі ў іх страляць. У легкавіку быў улюбёны спартовец Гітлера і ўсяго нямецкага народу Ганс Вёльке, чэмпіён Алімпіяды 1936 года. У фільме выкарыстаная кінахроніка, на якой зняты Вёльке падчас свайго алімпійскага трыумфу. Афіцэрскі чын ён атрымаў асабіста ад Гітлера. І вось гэты нацыянальны герой загінуў ад партызанскай кулі. Заплаціла за гэта вёска Хатынь. Кожную хвіліну трагедыі, што адбылася 65 гадоў таму, п
Back to Top