Гарадзенская купалаўская дыктоўка “Знайдзі сябе з намі”

21 лютага - Дзень роднай мовы. Ужо традыцыйная купалаўская дыктоўка у гэты дзень пройдзе ў вялікім анлайн-фармаце. У Гродна будуць працаваць адразу некалькі студый: Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, студыя аддзела адукацыі Гродна, студыя, у якой ддыктоўку будуць пісаць гродзенскія спартсмены, студыя моладзі Гродна. Акрамя таго, у фармаце анлайн-відэа прымуць удзел студэнты і выкладчыкі МДУ імя Ламаносава, супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Кітаі і каля 50 універсітэтаў Кітая. Гэта тыя ўдзельнікі дыктоўкі, хто падключыцца ў фармаце відэаканферэнцыі. Усе астатнія жадаючыя змогуць далучыцца да напісання і праверыць свае сілы, падключыўшыся да трансляцыі дыктоўкі на YouTube-канале. Чытаць дыктант будзе Аляксандра Радковіч, вядучая праграмы “5 хвілін па-беларуску” на тэлеканале “Гродна Плюс”. Арганізатарамі гродзенскай купалаўскай дыктоўкі “Знайдзі сябе з намі” з’яўляюцца: Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купал
Back to Top