Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

«Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд» – трэцяя, завяршальная частка прыгодніцка-фэнтэзійнай трылогіі. Янка і Мілана прыязджаюць на зімовыя вакацыі ў дзедаву вёску. Снежныя забавы, калядаванне да глыбокай ночы… Але найбольш клічуць да сябе прыгоды, таямнічае каралеўства Сварга. Ды толькі гэтым разам неспакойна ў іх сяброў, каралевічаў Рэглы і Сэнмура, чые землі прагне захапіць і замарозіць магутная вядзьмарка Маразанна. Ёй падуладная стыхія ветру і верна служаць чараўнік Падвей і паветрыкі. Каб даць рады гэтай зграі, Янку з Міланай належыць адгадаць шмат загадак, адшукаць таемны пакой і магічны кій, выявіць незвычайную кемлівасць і аб’яднаць тры каралеўствы. Дапамогуць ім у барацьбе Цмок, браты-волаты Вярнігара і Вярнідуб і нават загадкавыя феі, што, па паданнях, жывуць высока ў гарах. Юных герояў чакаюць новыя знаёмствы, неверагодныя прыгоды і слаўныя бітвы. Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту. Аўтар – Алег Грушэцкі, ілюстратар – Віктар Козел. Рэдактар – Марына Варабей. Выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2023 год. Набыць кнігу можна ў інтэрнэт-краме выдавецтва:
Back to Top