Вера, надзея, любоў — Лявон Вольскі і Ганна Хітрык

Ганна Хітрык і Лявон Вольскі. А я спадзяюся, чамусьці, Што ў свеце слаты ды імжы Не мусяць памерці пачуцці, Нібыта зімою бамжы. І Вера не мусіць быць страчанай, Як тая валізка ў метро, Бо будзе халодна і страшна нам Бязвернай сібернай парой. Як верыць тым, хто нахлусіць і пакрадзе? Ніхто нікому ўжо не верыць і нідзе. Як верыць у шчаслівы час і лепшы дзень, Калі наўкол няма людзей, няма людзей? Я веру, і вы мне паверце: У свеце, дзе ўсіх не сагрэць, Надзея не мусіць памерці, Хіба што крыху захварэць... Хіба што крыху пахіснуцца, Але не пад лёд галавой... Надзея не мусіць загнуцца Ў халодных палях пад Масквой. Няўдалы ход, згасае год, згасае дзень, І ў людзей няма надзей, няма надзей. За крокам крок, за годам год ідзе ў тузе, І ў людзей няма надзей, няма надзей. А я спадзяюся і веру, Што з нашых халодных краёў Не выправіцца ў вырай З чародамі птушак Любоў, Не будзе ахвяраю зайздрасці, Ня вып’е атруту да дна. І ў кроку адным ад нянавісці Нас тут не пакіне яна. Заўжды імжыць, няма як жыць, як тут любіць? Я
Back to Top