Людзі, калі яны любяць,
Кідаюць доўгія позіркі. Глядзі.
Яны робяць глыбокія ўздыхі,
Як зьвяры.
Калі пакахаюць.
Наліваюць у вочы муць, робячы цуглі
Зь пены сонца.
Калі пакахаюць,
Прымружваюць свае ночы
павекамі з глебы, каб стаць багамі.
Я зыркая зорка, я згубіла вас.
Гора мараку, што ў буру не зьменіць галса,
Маё сьвятло пагасла. Ён разаб’ецца,
На скалы яго кідаюць хвалі.
Гора і вам -- сэрца маё ня знае зьмены галса --
Голас пагібелі й галас.
Хвалі будуць сьмяяцца з вас,
Як вы калісьці мяне асьмяялі.
Людзі, калі яны любяць,
Ліпкія нераты робяць
Іншых лавіць.
Яны мераюць розныя твары,
Які больш пасуе,
Ня вераць, што хлусяць сабе.
Баяцца нечых тагасьветных вачэй,
Як сонца. Калі пакахаюць.
Губляюць і губяць.
Шкада, што людзі
Нават у каханьні ня стануць багамі.
1 view
2872
911
2 years ago 00:29:17 1
Певица ИНДИРА: “Amigo“ и другие песни. Секрет успеха
2 years ago 00:03:28 6
“Хіт-конвеєр, півфінал“ ІНДІРА - AMIGO
3 years ago 00:01:38 1
Обі-Ван Кенобі — Український трейлер (Субтитри, 2022)