АЛКАЕЎ — эскадрон смерці ў Беларусі, пабег з турмы, карупцыя ў міліцыі | ТОК
ПАДТРЫМАЙЦЕ НАШУ РЭДАКЦЫЮ:
Алег Алкаеў кіраваў СІЗА №1 на Валадарскага ў Мінску пяць гадоў, з 1996-га па 2001 год, калі быў вымушаны эміграваць у Нямеччыну, ратуючыся ад пераследу ўладаў.
Менавіта Алкаеў у 2001-м заявіў уголас, што беларускія ўлады могуць быць датычныя да знікнення і меркаванага забойства беларускіх палітыкаў — апанентаў Лукашэнкі — старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і бізнэсмена Анатоля Красоўскага. Алкаеў сцвярджае, што змог вывезці кнігу ўліку выдачы зброі, у якой зафіксавана, што ў дні, калі зніклі людзі, ён перадаў расстрэльны пісталет па распараджэнні міністра ўнутраных спраў. Пры гэтым расстрэлы паводле прысудаў у гэты час не праводзіліся.
У гутарцы «Ток» Алег Алкаеў распавёў пра крымінальныя 1990-я, эскадроны смерці і псіхалогію забойцаў, адкуль бярэцца садызм у сілавіках, згадаў неймаверную гісторыю пабегу вязня з турмы, апісаў схемы карупцыі ў беларускай міліцыі і патлумачыў, чаму ў калоніях і ізалятарах дагэтуль не выкараненая сістэма «паняццяў».
00:00 — што ў выпуску
00:48 — як змянілася турэмная сістэма за 20 гадоў
03:59 — пра крымінальных аўтарытэтаў і гучныя забойствы ў Мінску
06:02 — чаму стала магчымым прававое бязмежжа
8:28 — што засталося ў беларускай сістэме ад савецкай
10:32 — пра смяротнае пакаранне за замах на забойства
11:36 — як выпадкова трапіў на службу ў Беларусь
13:56 — пра карупцыю ў міліцыі і расплату
17:57 — пра ролю Паўлічэнкі
21:11 — пра тое, як Алкаева вінавацілі ў забойстве
21:29 — чым скончылася гісторыя з набыццём відэа забойства Захаранкі
24:12 — пра эскадроны смерці
26:06 — як падбіраюць людзей у расстрэльную каманду
29:56 — ці можа смяротнае пакаранне ўстрымаць ад злачынства
33:07 — як у Нямеччыне Алкаева хацелі арыштаваць
36:14 — пра выбіванне паказанняў сілавікамі
38:24 — пра вязняў Валадаркі ў часы Алкаева
39:11 — пра вязня, які збег з Валадаркі
41:25 — чаму дагэтуль у турме вязні жывуць «па паняццях»
46:58 — як змяняюцца людзі, прысуджаныя да расстрэлу
47:27 — чаму сваякам прысуджаных да расстрэлу не аддаюць цела
50:37 — адкуль бярэцца садызм у сілавіках
54:55 — ці можа беларуская турма зрабіць кагосьці лепшым
58:50 — пра страх перад чалавекам у форме
***
Telegram:
Twitter:
Instagram:
Укантакце:
Facebook:
#СІЗА #Беларусь #пратэсты
8 views
35
6
1 year ago 01:01:46 1
Clutch de crochê com dicas de forro
2 years ago 01:09:06 1
Bolsa Esmeralda (Versão destra)
3 years ago 01:04:20 8
АЛКАЕЎ — эскадрон смерці ў Беларусі, пабег з турмы, карупцыя ў міліцыі | ТОК
3 years ago 00:22:38 1
Алкаеў пра расстрэлы, суд Аўтуховіча, Калесьнікаву і Знака ў сьпісе тэрарыстаў
4 years ago 00:28:05 11
Былы начальнік Валадаркі – пра галадоўкі і спробы рэзаць вены за кратамі
4 years ago 00:16:12 1
«Камісар паліцыі Бэрліну папярэдзіла, што рыхтуецца маё забойства»
4 years ago 00:31:00 1
Былы начальнік Валадаркі пра міліцэйскі гвалт і турмы
4 years ago 00:11:14 1
Mini mochila por Andréia Maurey (parte 3)
5 years ago 00:20:16 1
Гараўскі можа сесці. Не ў Беларусі. Навіны 17 снежня | Гаравский может сесть. Не в Беларуси
6 years ago 00:23:59 1
Bolsa Arco iris #bolsa #croche
11 years ago 00:06:31 24
Другі аргумент супраць смяротнага пакарання -- выканаўцы, якія забіваюць ад імя дзяржавы