Навабранцаў сустрэлі ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы ()
Ладны строй, ваенная выпраўка і позірк, які імкнецца захаваць усё ў памяці. Вось яны 88 навабранцаў, якія сёлета папоўнілі рады Віцебскага кадэцкага вучылішча. Ужо тры дні новаспечаныя кадэты жывуць і займаюцца ў нязвыклых для сябе ўмовах. Акрамя паўсядзённых заняткаў яны асвойваюць страявую, фізічную і агнявую падрыхтоўку. І аб гэтым ніхто не шкадуе. Бо свой выбар яны зрабілі даўно, шмат да гэтага рыхтаваліся і змаглі дабіцца пастаўленай мэты.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017