Пра надвор’е на 21 мая

Сёння магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага. 21 мая ў народным календары Іван Веснавы. Казалі: на Івана каласок, а на Пятра піражок. Лічылася, што гэта спрыяльны дзень для сеяння агуркоў, морквы, рэдзькі, гарбузоў і іншай агародніны. А таксама прыкмячалі: дождж у гэты дзень - ураджай грыбоў будзе багатым. Вясёлка раніцай - да дажджу, увечары - да добрага надвор’я, тры вясёлкі - да працяглага ветру. Зараз пра надвор’е на найбліжэйшы час, але спачатку інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Віцебску ў 1974 годзе - амаль 4 градусы марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Лельчыцах у 2007-м - амаль 32 градусы цяпла.
Back to Top