Праваабарончы цэнтр “Вясна“ падрыхтаваў да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзняволеную Дар’ю Кароль, якую ўтрымлівалі на “Валадарцы“ за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе чатыры месяцы. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве, умовы якога вельмі падобныя на мінскі СІЗА-1.
На прыкладзе асабістай гісторыі Дар’і вы даведаецеся, у якіх умовах утрымліваюцца палітзняволеныя жанчыны ў Беларусі, што яны перажываюць і з якімі пачуццямі пераносяць гэтае цяжкае выпрабаванне.
Над фільмам працавалі:
Дзіяна Пінчук, Zm1tser, Дар’я Кароль.
У фільме выкарыстоўваецца музыка: Dlina Volny - Whatever Happens Next, 2020 Italians Do It Better. SPIEVY z-pad mosta - Da Domu Da Chaty, 2023.
Дзякуем Музею праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі за прадастаўленне памяшкання для здымак.
Фільм прысвячаецца палітзняволеным жанчынам Беларусі і ўсім, хто пацярпеў ад рэпрэсій за абарону грамадска-палітычных правоў і свабод.