Магдалена Радзівіл. Старонкі жыцця вядомай мецэнаткі

Фільм прысвечаны 150-годдзю з дня нараджэння Магдалены Радзівіл. Княгіня Магдалена Радзівіл (1861–1945) займае адметнае месца сярод постацяў беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст. Яна нарадзілася 8 ліпеня 1861 г. у Варшаве ў сям’і графа Яна Казіміра Завішы і Марыі Кванецкай. Бацька Магдалены з малых гадоў прывіваў дачцэ любоў да Беларусі, што пазней аформілася ва ўсведамленне ёй сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Яна шмат сродкаў ахвяравала на царкву і ахову здароўя. Яе намаганнямі былі адчынены шпіталі, беларускія школы ў Кухцічах, Уздзе, Каменцы; збудавана ветка Лібава-Роменскай чыгункі. Другім бокам дабрачыннай дзейнасці Магдалены Радзівіл стала фундацыя беларускага друку. Княгіня аказвала фінансавую дапамогу беларускай суполцы “Загляне сонца і ў наша ваконца” ў Санкт-Пецярбургу, Беларускаму выдавецкаму таварыству ў Вільні. За яе грошы былі надрукаваны першыя кнігі класікаў беларускай літаратуры, газеты “Наша ніва” і “Biełarus”. Сярод выданняў, якія фінансавала Магдалена Радзівіл, – зборнікі
Back to Top