Васіль Лясько - Традыцыйныя палескія песні / Vasil Liasko - Traditional Polessian songs

Традыцыйныя палескія песні ў выкананні айца Васіля (Васіля Лясько) (нар. у 1927г.). У альбоме гучаць фальклорныя песні, якія спявалі ў вёсцы Альгомель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва айца Васіля. Гэта бяседныя песні, якія спявалі ў розных жыццёвых сітуацыях: у застоллі, пры адпачынку, за працай, і вясельныя, якія суправаджалі дзейства абраду. Запісы былі здзейснены ўдзельнікамі “ЭтнаТрадыцыі” ў экспедыцыях напрацягу 2017-2019г.
Back to Top