Вечар. Купалаўскі тэатр

Аляксей Дудараў рэквіем у адной дзеі Рэжысёр: Валерый Раеўскі Сцэнаграфія і касцюмы: Барыс Герлаван Кампазітар: Андрэй Зубрыч Прэм’ера – 19 траўня 2006 У ролях: Васіль — Генадзь Аўсяннікаў Ганна — Зінаіда Зубкова Мікіта — Аляксандр Падабед Апісанне: Васіль, Ганна і Мікіта дажываюць свой век у забытай вёсачцы і ўжо нават не могуць дакладна падлічыць, колькі ім год. Але і ў семдзесят, і ў сто яшчэ хочацца спяваць і танчыць, браць шлюб з каханай жанчынай, бачыць у сне чыстае неба з жаўрукамі і верыць у штосьці шчырае паміж людзьмі. Гэты спектакль – падзяка за магчымасць жыць, адчуваць дабрыню і цяпло свету, нараджаць дзяцей, расціць хлеб і глядзець на сонца. Філасофскі роздум пра тое, як да апошняй хвіліны свайго жыцця заставацца чалавекам.
Back to Top