Пятрусь Броўка - А ты ідзі (чытае VERAMI)

Пятрусь Броўка А ты ідзі... Дарог у свеце вельмі многа, А ты між іх сваю знайдзі, Няхай далёкая дарога, А ты ідзі, А ты ідзі... Няхай цябе віхор збівае, Няхай трывожна даль гудзіць, Няхай сцяжынку замятае, А ты ідзі, А ты ідзі... Няхай звісаюць цемрай ночы, А ты на зорку ўдаль глядзі, Няхай пясок і золь у вочы, А ты ідзі, А ты ідзі... Няхай, абы ты верыў прагна, Няхай жуда, няхай адзін, Няхай каменне, твань і багна... А ты ідзі, А ты ідзі... Лістапад 1965 #верш #Броўка #Мова #VERAMI
Back to Top