Чым здзівілі губернатара ў Сенненскай школе-інтэрнаце ()
Дабрачынная акцыя крочыць па Беларусі. У Віцебскай вобласці ў ёй прымаюць удзел прадпрыемствы і валанцёры, грамадскія арганізацыі і кіраўнікі рэгіёну. Сёння старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў напярэдадні Новага года наведаў выхаванцаў Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Губернатар прыехаў з падарункамі, а дзеці падрыхтавалі спектакль і пазнаёмілі са сваімі захапленнямі і дасягненнямі.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017