Umuntu ngumuntu ngabantu =
чалавек існуе ў прысутнасці чалавека =
person exist with other person existence.
Парадокс самасвядомасці.
Чые гады лічыць зязюля над домам маім?
Чый час вымярае гуканнем у цёмным лесе?
Гуляюцца дзеці ў люстэркі.
Люстэркі гуляюцца ў твары.
І хто маё сэрца месціць
Сярод шкляных дамавін?
*
Нуда або прага жыцця на арэлях кніжных -
Гайдаецца Бог, што самога сябе згубіў.
Нам шэпчуць да мора рэкі,
Што сэнс - гэта выспа мары,
Дзе блізкі не стаў залішнім,
Дзе любым не стаў любы.
*
Паві