Шчадраванне з жарэбнай кабылай у аграгарадку Лазавічы
Фільм пра ўнікальны абрад “Шчадравання з жарэбнай кабылай“, здымкі якога адбываліся у мястэчку Лазавічы Клецкага раёна ў студзені 2022 года.
🌟Шчадраванне з жарэбнай кабылай (на мясцовай гаворцы – жаробная) ажыццяўляецца толькі хлопцамі, мужчынамі. Так было спрадвеку.
Асноўныя персанажы: Звяздар, Механоша, Жарэбая Кабыла, Дзед-павадыр Кабылы. Гурт спевакоў неабмежаваны — колькі знойдзецца.
Жарэбая Кабыла — сімвал плоднасці і дастатку. Яе вядзе Дзед-павадыр, які сімвалізуе продка.
Механоша размаўляе з гаспадарамі, збірае дары, а пасля шчадравання дзеліць іх паміж усімі ўдзельнікамі.
Ідучы да кожнай хаты, спяваюць, каб абвясціць свой прыход:
“Ішла каляда ды на Колеў двор, ішла каляда ды на Колеў двор.
Каляда, калада, адчыняй варата, каляда, каляда, адчыняй варата!
Добры вечар, Шчодры вечар! Ці дазволіце спяваці, ці так каляду даці?”
Папрасіўшы дазволу, шчадруюць пад вокнамі. А калі запрашаюць у хату і гаспадары просяць праспяваць раздзвяную пе
2 views
984
276
10 months ago 00:27:20 2
Шчадраванне з жарэбнай кабылай у аграгарадку Лазавічы