Чырвоную зорку для СССР прыдумаў мянчук | Красную звезду для СССР придумал минчанин

Чырвоную зорку як сімвал Чырвонае арміі запрапанаваў мянчук Канстанцін Ерамееў. У СССР чырвоныя зоркі так шанаваліся, што ў іх гонар называлі цэлыя вуліцы! Вось пра такія зоркі ды аднайменную вуліцу ў Менску і пойдзе гаворка. Пяціканцовая зорка (пентаграма) – старажытны сімвал, сэнс якога змяняўся ад культуры да культуры. У пэўны момант яна сталася эмблемаю Чырвонай арміі. Сёння чырвоная пяціканцовая зорка красуецца на дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь, а таксама на эмблемах спартовых клубаў і кампаніяў, напрыклад, бровару “Heineken“. Пра паходжанне чырвонай пяціканцовай зоркі, пра цікавінкі вуліцы Чырваназорнай ды гісторыю таго, як грамадзяне ўзялі ўпарадкаванне Вайсковых могілак у свае рукі, раскажуць гісторык Уладзімір Плавінскі, музыка Лявон Вольскі @Lavon Volski ды грамадская актывістка Марына.
Back to Top