СЕЙБІТ любові рэж. Юры Каліна, Беларусь, Польшча, 2014 г.
Герой фільму – жыхар раёну Студзіводы ў Бельску Падляшскім Дарафей Фіёнік: беларус, грамадзянін Польшчы (як і ягоныя продкі), выпускнік праваслаўнай духоўнай семінарыі, рэгент царкоўнага хору, стваральнік Музею малой бацькаўшчыны ў Студзіводах, рэдактар этнаграфічнага часопісу “Бельскі гасцінец“, аўтар кніжак пра гісторыю рэгіёну. Ён заснаваў гурт “Жэмэрва“ (“Żemerwa“), што выконвае аўтэнтычны фальклор Падляшша, а кіруе калектывам ягоная сястра Анна Фіёнік.
Дарафей рэгулярна ладзіць этнаграфічна–фальклорныя імпрэзы з удзелам ансамбляў з Беласточчыны і беларускага Палесся. А яшчэ ён займаецца фермерствам і з дапамогаю сям’і традыцыйным спосабам вядзе гаспадарку на плошчы некалькі гектараў: малоціць збожжа цэпам, косіць касою, жне сярпом і сее ўласнымі рукамі. Аднак найважнейшым сваім абавязкам Дарафей лічыць прапаганду духоўнай і матэрыяльнай культуры падляшскіх беларусаў – на ўзор біблейскага сейбіта, каб тое зерне “упала на добрую зямлю і дало плод“.
1 view
1607
452
11 months ago 00:51:30 1
СЕЙБІТ любові рэж. Юры Каліна, Беларусь, Польшча, 2014 г.