“Крамбамбуля“ - Старыя хіпаны (2003)

Я сюды прыйшоў, А тут цябе няма. Думаў, што вясна, А бачу, што зіма. Тут цябе няма, Але тут ёсць яны: Пэтлы да зямлі - Старыя хіпаны. Прыпеў: Наогул я не п’ю ні грама, Але мяне паслалі ў краму: Адмовіць я не мог дзядулям, Бо старасць мы заўжды шануем! Я цябе шукаў І гойсаў, як шакал. Кветкі я прынёс; На жаль, не склаўся лёс. Прыпеў. Я цябе сустрэў, Калі працверазеў. Ты сказала мне: “Да пабачэння, не!“ Прыпеў.
Back to Top