Спектакль “На Беларусi Бог жыве“. Валерый Шушкевіч паводле Ул.Караткевіча

Падтрымаць нескароных тэатральных дзеячаў: Прэм’еру відэаверсіі ўнікальнага монаспектакля паводле твораў Уладзіміра Караткевіча ў выкананні Заслужанага артыста Беларусі Валерыя Шушкевіча прадстаўляе Беларускі фонд культурнай салідарнасці. «На Беларусі Бог жыве» — Так кажа мой просты народ. «На Беларусі Бог жыве», — І няхай да веку жыве. У спектаклі выкарыстаны фрагменты наступных твораў Ул.Караткевіча: “Хрыстос прызямліўся ў Гародні“, “Дзікае паляванне караля Стаха“, “Ладдзя роспачы“, “Зямля пад белымі крыламі“, “Леаніды ня вернуцца да Зямлі“, “Кастусь Каліноўскі“ ды іншыя. Аўтары інсцэніроўкі: Уладзімір Матросаў і Валерый Шушкевіч Рэжысёр і сцэнограф: Уладзімір Матросаў Кампазітар: Алег Залётнеў Кампутарная аранжыроўка і шумавое афармленне: Велімір Залётнеў - Мы ў сацсетках: 👉 Telegram - 👉 Facebook - 👉 Instagram - 👉 Youtube - #BY_CULTURE
Back to Top