Лепшае “Нейра Дзюбеля“ — як адзначаць дзень народзінаў Кулінковіча?

18 траўня музыканты гурта “Нейра Дзюбель“ адзначаць вялікім канцэртам на сцэне сталічнага клуба Re:Public дзень народзінаў заснавальніка калектыву Аляксандра Кулінковіча. Лідар каманды пайшоў з жыцця 4 жніўня 2018 года, але яго гурт і сябры вырашылі працягнуць традыцыю святкаваць дзень народзінаў Аляксандра Кулінковіча канцэртам. На гэты раз на сцэну разам з “Нейра Дзюбелем“ выйдуць, каб выканаць песні Аляксандра Кулінковіча, лідары гуртоў “Крама” Ігар Варашкевіч, “The UNB“ Дзмітрый Дольнік, “Gods Tower“ Леслі Найф, “B:N:“ Алесь Лютыч, “Znich” Алесь Таболіч, “Зьмяя” Зоя Сахончык, “РСП” Дзяніс Тарасенка і Аляксандр Памідораў. Якія песні выбралі музыканты для выканання на канцэрце 18 траўня? Ці можа выкананне кампазіцый, напісаных Аляксандрам Кулінковічам, стаць традыцыйным супольным праектам? На што пойдуць атрыманыя з квіткоў сродкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць бубнач гурта “Нейра Дзюбель“ Андрэй Сцепанюк і лідар гурта “Gods Tower“ Леслі Найф.
Back to Top