“Прайду няўхільна цяжкі шлях“ . Маргарыта Ляўчук

#BelarusWithUkraine Беларускія добраахвотнікі з палка імя Кастуся Каліноўскага - сапраўдныя героі свайго часу. З першых дзён вайны яны мужна і самааддана абараняюць Украіну ад расійскай агрэсіі. Многія з добраахвотнікаў ніколі раней не мелі баявога досведу, але ў шчырым імкненні да волі яны стаяць плячо да пляча з украінцамі. Гэты кліп прысвячаецца ўсім дзеючым і загінулым абароцам Украіны. Падтрымайце воінаў-каліноўцаў: Аўтары і выканаўцы: Словы - Радзівон Батулін Музыка - Канстанцін Яськоў Маргарыта Ляўчук (сапрана) Юстас Чапоніс (фартэпіяна) Рэжысёр - Арцём Лобач Мы ўдзячныя ваярам палка Каліноўскага за прадастаўленыя відэаматэрыялы, камандзе Вільнюсскага дзяржаўнага малога тэатра Valstybinis Vilniaus mažasis teatras і асабліва намесніцы дырэктара тэатра Daiva Baltūsytė-Len, а таксама беларускам, якія ўзялі ўдзел у здымках.
Back to Top