Наталля Ламака - Творыць Бах

«Бах творит» з рэпертуару Стаса Наміна (гурт “Цветы“) ў перакладзе на беларускую мову Васіля Жуковіча Муз. А. Слизунов, Сл. С. Намин Фестываль “Маладзечна 2014“. Песні пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні. (1) Спіць мілы горад Пасля працяглай дзённай мітусні. Ён ва ўладзе чыстай цішыні Скрозь у вокнах згаслі ўсе агні. Ды свеціцца адно акно, У тым акне арган. Як зорны маг... Прыпеў: Творыць Бах — і толькі зоры Сыплюць жэмчуг слёз на горад. Творыць Бах... (2) Толькі паслухай — І сам пазнаеш ты без лішніх слоў, Што дае высокая любоў, Сам сабе адкрыеш зноў і зноў. Адчуеш ты душы размах, Калі над горадам арган як маг... Прыпеў: Творыць Бах — і толькі зоры Сыплюць жэмчуг слёз на горад. Творыць Бах... # Наталья Ломако, Михаил Финберг # Дзяржаўный канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга
Back to Top