Чаму ў вярблюда горб. Каляды разам з Маляванычам. Вечар дванаццаты

У сама першыя гады, даўно-даўно, уся зямля была новенькая, толькі што зробленая. Жывёлы з першых жа дзён пачалі служыць Чалавеку. Але ў Страшэнна-Панурай Пустыні жыў Страшэнна-Пануры Вярблюд, які і не думаў працаваць. Ён еў сухія калючкі, жорсткія галінкі, тамарыск, цярноўнік і кару, але працаваць нізашто не хацеў, — такі несумленны гультай! І што б ні казалі яму, ён на ўсё адказваў: — Гррб! Не будзь, як вярблюд! Слухай сёння, 12 снежня, увечары Маляваныча, які гэтым разам чытае казку славутага англійскага пісьменніка Джозефа Рэдзьярда Кіплінга, і даведайся “ЧАМУ Ў ВЯРБЛЮДА ГОРБ”. Малюнкі нашага даражэнькага Андруся Такінданга. Дабро абавязкова пераможа! Падтрымайце дзеячаў культуры ды іх новыя творчыя праекты, ахвяруючы любую суму ў Беларускі фондкультурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube:
Back to Top