Слуцкі збройны чын 1920. Беларуская вызвольная армія пачыналася з тэатральных гурткоў / Вусы Скарыны

Слуцкі збройны чын – адзіная самастойная спроба беларусаў у ХХ стагоддзі здабыць незалежнасць узброеным шляхам. Пачатае 27 лістапада 1920 года паўстанне ў імя БНР здушылі бальшавікі і Чырвоная армія. Сёння гэта Дзень герояў. Новыя “Вусы Скарыны“ Слуцкі збройны чын – сведчанне таго, што Беларуская Народная Рэспубліка была не проста “палітычным праектам“. Вядоўца праграмы “Вусы Скарыны“ - Цімох Акудовіч (і коцікі). Глядзіце ў новым выданні праграмы “Вусы Скарыны“: 00:00 27 лістапада 1920 года: першая брыгада стральцоў БНР супраць бальшавікоў 02:05 Хвілінка геапалітыкі: ад Лютаўскай рэвалюцыі да Рыжскага міру 04:38 Выступленні супраць бальшавікоў у 1918–1920: Веліж, Мір, Нясвіж, Койданава 05:28 Чаму Случчына – унікальны рэгіён Беларусі? У Слуцку ўсё па-людску 06:48 Таварыства “Папараць-кветка“: беларуская вызвольная армія пачыналася з тэатральных гурткоў 09:27 Рэзалюцыя аб барацьбе БНР супраць бальшавікоў. Уладзімір Пракулев
Back to Top