ЧынЧыны ў краіне цудаў | ЧинЧины в стране чудес

Чыноўнікі перажылі шок ад новай Беларусі, дзе перамагла народная рэвалюцыя “Белсат“ прэзентуе неверагодны навагодні фільм “ЧынЧыны ў краіне цудаў“, у якім паказаны кантраст паміж новай і старой Беларуссю. Два эксцэнтрычныя беларускія чыноўнікі мусяць 31-га снежня зладзіць урачыстае адкрыццё атамнай электрастанцыі. Аднак здараецца аварыя, якая адкрые партал у іншую рэчаіснасць. Чыноўнікі трапляюць у свет, які вельмі нагадвае Беларусь. Але праз некаторы час героі разумеюць, што гэта не тая краіна, да якой яны прызвычаіліся. Аказваецца, што яны трапілі ў новую Беларусь, жыхары якой перамаглі ў барацьбе з дыктатурай.
Back to Top