“Галасы спадчыны“ на этнафэсце “Жывая даўніна“ -Спевы ў перахлёст

24 лістапада 2019 г. у Полацкім раённым Цэнтры культуры ўпершыню адбыўся раённы этнафэст “Жывая даўніна” ў рамках Года малой радзімы. Этнафест стаў сапраўдным святам беларускай традыцыйнай культуры і сямейнага дабрабыту. На першым паверсе гасцей сустракалі легенды “Полацкай Гранд-батлейцы”, на другім – разгарнулася выніковае мерапрыемства праекта “Цікавае падарожжа Надзейкі. Малая радзіма пачынаецца з сям’і”, а ў глядацкай зале можна было падтрымаць удзельнікаў турніру народных танцаў. Народны фальклорны калектыў “Галасы спадчыны” Багатырскага СДК (кір. Стараннік Т.) акрамя танцавальнага майстар-класу прадэманстраваў спеўную традыцыю выканання жніўных і купальскіх песень “у перахлёст”, якой у 2019 г. нададзены статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Back to Top