Багатырскі СДК Полацкага раёна запрашае на фольквандроўку “Сувязь часоў“

Багатырскі сельскі Дом культуры запрашае ўсіх жадаючых на фольквандроўку “Сувязь часоў”, у рамках якой можна пачуць унікальную спеўную традыцыю выканання народным фальклорным ансамблем “Галасы спадчыны” купальскіх і жніўных песень “у перахлёст”, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, пазнаёміцца з этнаграфічнай экспазіцыяй у гонар заснавальніцы фальклорнага калектыву В.У.Пісюковай, паўдзельнічаць ў народных абрадах гадавога і сямейна-абрадавага цыкла, майстар-класах па побытавых танцах і нават пасмакаваць унікальныя мясцовыя стравы цыбрыкі і раўгеня.
Back to Top