Аляксандр Надсан. Іду да неба

Фільм прысвечаны беларускаму грэка-каталіцкаму святару, апостальскаму візітатару для беларусаў-каталікоў у замежжы, які працяглы час узначальваў Беларускую бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лондане – Аляксандру Надсану (1926 – 2015). Падрыхтаваны да прэзентацыі кнігі Аляксандра Надсана «Выбранае» Зборнік выйшаў у свет у выдавецтве «Кнігазбор» (Мінск, 2014) — Раз, як быў я малы – гадоў пяць меў, – захацелася мне на неба патрапіць. І пабачыўшы, што далёка на даляглядзе неба злучаецца з зямлёю, я аднога дня раненька падняўся і пайшоў, разумны такі, на край свету, каб адтуль узлезьці на неба. Крочыў я ўздоўж чыгункі, каб не заблукаць. Ды праз колькі часу дагнаў мяне бацька – ён быў пытаўся ў суседзяў, ці хто дзе бачыў мяне. Дагнаўшы, бацька кажа: — Ты куды ідзеш? — На неба, – тлумачу я. — Ды яшчэ рана табе – гаворыць бацька. – Хадзем дамоў, бо мама непакоіцца. Гэтак ня выйшла ў мяне тады трапіць на неба. Але ад таго часу я амаль 80
Back to Top